Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на Лукашэнкавы пагрозы, мяжа Беларусі зь Літвой працуе ў звычайным рэжыме


Памежны слуп Літоўскай Рэспублікі. Архіўнае фота

Зьменаў у сытуацыі з перасячэньнем літоўскай мяжы зь Беларусьсю няма. Сытуацыя нармальная, рух транспарту ідзе ў звычайным парадку.

Пра гэта ў эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў прадстаўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

Усе чатыры міжнародныя пункты перасячэньня мяжы зь Беларусьсю працуюць, як і раней, ніякіх зьменаў не адбылося, сказаў ён. Чэргаў легкавых аўтамабіляў няма нідзе. На некаторых кантрольна-прапускных пунктах сабраліся фуры, але іх чэргі не перавышаюць звычайнага ўзроўню выхадных дзён, сьцьвярджае Мішуціс.

17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Менск вымушаны ў сувязі з палітычнай пазыцыяй суседніх краін закрыць дзяржаўную мяжу зь Літвой і Польшчай, а таксама ўзмацніць мяжу з Украінай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG