Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі мае праверыць заяву палітзьняволенай Калесьнікавай аб яе выкраданьні


Марыя Калесьнікава на Жаеночым гранд-маршы, Менск, 29 жніўня
Марыя Калесьнікава на Жаеночым гранд-маршы, Менск, 29 жніўня

Заява сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай аб завядзеньні крымінальнай справы па факце яе выкраданьня і пагрозаў накіраваная ў МУС Беларусі для праверкі, паведамілі ў штабе экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі.

Сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву невядомыя затрымалі 7 верасьня, яе хацелі сіламоц вывезьці ва Ўкраіну, але на мяжы яна парвала свой пашпарт.

9 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калеснікава арыштаваная ў справе аб закліках да захопу ўлады. Яе адвакат сказала, што сама Калесьнікава расцэньвае тое, што адбылося зь ёй, як выкраданьне. Цяпер яна знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Жодзіне.

10 верасьня адвакатка перадала ў Сьледчы камітэт заяву падабароннай аб завядзеньні крымінальнай справы па факце выкраданьня і пагрозаў яе жыцьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG