Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыі Калесьнікавай выставілі афіцыйнае абвінавачаньне


Марыя Калесьнікава

16 верасьня сьледчыя выставілі Марыі Калесьнікавай абвінавачаньне па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ і сеткі Інтэрнэт»), паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.

Марыя Калесьнікава застаецца пад вартай. Расьсьледаваньне працягваецца.

7 верасьня Марыю Калесьнікаву затрымалі на вуліцы супрацоўнікі ў цывільным. 8 верасьня яе, а таксама прэс-сакратара Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і выканаўчага сакратара КР Івана Краўцова прадстаўнікі сілавых ведамстваў спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну, аднак Калесьнікава парвала свой пашпарт, і яе зноў затрымалі.

9 верасьня Сьледчы камітэт паведаміў, што сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака, а таксама адваката Віктара Бабарыкі Ільлю Салея падазраюць у «дзеяньнях, накіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы».

12 верасьня зьняволеную Марыю Калесьнікаву перавялі зь менскага СІЗА ў турму № 8 у Жодзіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG