Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка — гэта не беларускі народ», — кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны


Андрэй Ярмак, кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.
Андрэй Ярмак, кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.

Украіна далучылася да пазыцыі Эўразьвязу аб непрызнаньні афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Лукашэнка — гэта не беларускі народ. Таму мы заўсёды павінны памятаць пра тое, што ёсць беларускі народ, зь якім Украіну зьвязваюць сяброўскія адносіны», — заявіў Андрэй Ярмак, кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у праграме «Свабода слова Савіка Шустэра» на тэлеканале «Украіна».

У інтарэсах Украіны, як і любога іншага спрадвечнага суседа, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай, дзе паважаюць правы чалавека, адзначыў Андрэй Ярмак.

«Міністэрства замежных спраў Украіны выразна рэагуе на заявы беларускіх палітыкаў — напрыклад, як у выпадку ператрусу машыны нашага амбасадара на мяжы, што недапушчальна. Якія б ні былі дзеяньні беларускай улады, неадкладна ідзе адказ з боку ўкраінскай улады», — падкрэсьліў кіраўнік прэзыдэнцкага Офісу.

Ён пацьвердзіў, што падчас прыняцьця рашэньня аб жорсткіх кроках афіцыйны Кіеў знаходзіцца ў каардынацыі з эўрапейскімі партнэрамі, таму што Ўкраіна мае выразны праэўрапейскі вэктар. Пазыцыю Кіева ў дачыненні да Беларусі Андрэй Ярмак лічыць прынцыповай і накіраванай перадусім на абарону ўкраінскіх інтарэсаў.

«Сёньня любыя дзеянні, якія могуць трактаваць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, рызыкуюць быць выкарыстаныя ня толькі супраць Украіны, а і супраць самога беларускага народа. Таму ўлада павінна быць мудрай і моцнай. Мы з нашымі партнэрамі разам на гэтай пазыцыі», — падсумаваў Андрэй Ярмак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG