Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС Украіны: Лукашэнка падобна зусім зьехаў з глузду


Арсэн Авакаў
Арсэн Авакаў

Арсэн Авакаў пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку заяву Лукашэнкі пра закрыцьцё мяжы з Польшчай і Літвой, а таксама ўзмацненьне мяжы з Украінай.

«Лукашэнка падобна зусім зьехаў з глузду на сваёй уладзе і параноі вакол гэтага. Нясе поўную лухту. Тэксты, верагодна, атрымаў у Пуціна.

Але, калі нехта вар’яцее — ня значыць, што ўсе павінны дзейнічаць гэтатаксама! Мы думаем пра Ўкраіну і жадаем толькі міру і росквіту Беларусі».

Авакаў напісаў, што Ўкраіна ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін і што народ кожнай краіны мае права сам вызначаць свой лёс, без зьнешніх умяшаньняў.

«Так што — папейце вадзічкі, спадар Лукашэнка — супакойцеся. Украінцы — сябры беларусам — ня маніпулюйце, абвінавачваючы суседзяў. Пашукайце бервяно ва ўласным воку».

Выступаючы на жаночым форуме «За Беларусь», Лукашэнка заявіў:

«Мы вымушаныя адвесьці войскі з вуліц, паў войска паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду, перш за ўсё зь Літвой і Польшчай. Мы вымушаны ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай».

Што азначаць словы Лукашэнкі на практыцы, пакуль незразумела.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG