Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская праваслаўная царква адмежавалася ад выступу ігуменьні Гаўрыілы на сходзе за Лукашэнку


Старшыня сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату РПЦ протаярэй Сергій Лепін

Падчас праўладнага жаночага форуму 17 верасьня ігуменьня горадзенскага праваслаўнага манастыра Гаўрыіла выказала ўласную думку аб пасьлявыбарных падзеях у Беларусі.

Так пракамэнтаваў прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказваньні манахіні, якія многім здаліся далёкім ад духоўных канонаў хрысьціянства.

«Так, яна прысутнічала на мерапрыемстве з дабраславеньня мітрапаліта, але сам ён ня быў інфармаваны аб тым, што гэта ня проста нейкае „жаночае“ мерапрыемства, а з пэўным палітычным падтэкстам. Ці быў парушаны прынцып неўмяшаньня ў палітыку яе прамовай? Відаць, так. Але ў кожным разе матушка выказала сваю думку, якую просім не атаясамліваць з усёй БПЦ», — адзначыў Сергій Лепін.

Сярод іншага ў сваім выступе ігуменьня назвала апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі «сэктантамі», а таксама зганьбіла нацыянальныя сымбалі Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG