Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краінаў Эўразьвязу паабяцалі браць сьпісы палітвязьняў на сустрэчы зь беларускімі чыноўнікамі


Кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу ў Менску заклікалі беларускія ўдалы выконваць міжнародныя абавязальніцтвы і вызваліць палітычных зьняволеных.

«З гэтага дня кожны з нас будзе браць копію сьпісу палітвязьняў у Беларусі на кожную сустрэчу зь беларускімі чыноўнікамі, — адзначаецца на Facebook-старонцы Эўразьвязу ў Беларусі. — Мы паўтараем, што мірнае і ўстойлівае ўрэгуляваньне бягучага крызісу можа быць вынікам толькі інклюзіўнага нацыянальнага дыялёгу, які праводзіцца пры захаваньні асноўных правоў і свабодаў беларускага народу і пры поўнай павазе да яго патрабаваньняў дэмакратычнага працэсу».

Кіраўнікі заходніх амбасадаў выказалі салідарнасьць з усімі палітычнымі вязьнямі ў Беларусі — дзясяткамі мужчын і жанчын, несправядліва заключаных пад варту за адстойваньне асноўных свабодаў і дэмакратыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG