Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паручыцца за зьняволенага юрыста Максіма Знака прыйшлі дзясяткі адвакатаў. Суд перанесьлі 


Затрыманыя прадстаўнікі штабу Віктара Бабарыкі: Максім Знак, Марыя Калесьнікава, Ільля Салей
Затрыманыя прадстаўнікі штабу Віктара Бабарыкі: Максім Знак, Марыя Калесьнікава, Ільля Салей

У судзе Партызанскага раёну Менску было прызначана паседжаньне для разгляду скаргі на ўзяцьце пад варту адваката Максіма Знака, якога 9 верасьня затрымалі ў рамках справы аб «захопе ўлады».

Хадайнічаць аб асабістай паруцы ў суд прыйшлі некалькі дзясяткаў адвакатаў, якія раней запісалі відэа ў падтрымку Максіма Знака і Ільлі Салея. Паседжаньне без тлумачэньня прычынаў перанесьлі з 9:30 на 16:00 у іншы суд, Менскі гарадзкі, паведамляе Tut.by.

«Паседжаньне на 9:30, а сьледчы ў апошні момант прызначыў на 9:00 працэсуальнае дзеяньне ў СІЗА. Мы вусна і пісьмова прасілі перанесьці час у рамках гэтага ж дня на пасьля абеду і не перашкаджаць Максіму паўдзельнічаць у судзе, але атрымалі пісьмовую адмову. Абуральнае парушэньне правоў грамадзянаў. Перашкоды для абароны ствараюцца нават на ўзроўні доступу да суду, дык хіба можна казаць пра нейкую законнасьць?», — абурыўся адвакат Дзьмітры Лаеўскі.

Таксама ён лічыць, што выстаўленыя Максіму Знака падазрэньні паводле ч. 3 арт. 361 КК беспадстаўныя, бо ў яго выказваньнях няма заклікаў да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі.

«Заявы і камэнтары Максіма насілі прававы характар і зробленыя ў рамках аказаньня юрыдычнай дапамогі. Пры гэтым да прыняцьця рашэньня аб узяцьці пад варту яму ніякіх падазрэньняў не выстаўлялася і ён ні пра што не дапытваўся. Яго 9 верасьня проста паставілі перад фактам, што прынята рашэньне аб узяцьці пад варту. Ні зьвесткі пра яго асобу, ні магчымасьць захадаў, не зьвязаных з пазбаўленьнем волі, органам сьледзтва нават не разглядаліся».

Такім чынам, няма якіх-небудзь доказаў, якія б хоць неяк пацьвярджалі падставы для заключэньня пад варту. А гэта даказвае, што зьняволеньне цалкам адвольнае, — падсумоўвае Дзьмітры Лаеўскі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG