Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы пра заявы Лукашэнкі: «Гэта рэакцыя неадэкватнага чалавека»


Лінас Лінкявічус

Заява Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцьці межаў і ўмацаваньню іх кантролю — гэта неадэкватная рэакцыя, лічыць кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Такія заявы ўжо былі і да гэтага — пра тое, што цягачы будуць накіраваныя ў іншыя парты, потым наступіла ўдакладненьне, што гэта будзе, калі Расея прапануе такія ж умовы і г.д. Я думаю, і цяпер трэба пачакаць, паглядзець, што гэта значыць — закрыцьцё межаў для грузаў, людзей ці нешта яшчэ», — сказаў Лінкявічус 18 верасьня.

Ён дадаў, што эканоміка суседняй краіны знаходзіцца «на мяжы банкруцтва», таму ўсе падобныя крокі трэба рабіць узважана і адказна, інакш яны прынясуць шкоду самой Беларусі.

Занепакоенасьць Лінкявічуса выклікала ранейшая заява Лукашэнкі аб перакідцы арміі да заходніх межаў.

«Былі заявы, што палову арміі кінута на ахову межаў з Захадам, здаецца, што адсюль хтосьці пагражае, хтосьці зьбіраецца нападаць. Гэта рэакцыя на сытуацыю неадэкватнага чалавека», — адзначыў літоўскі міністар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG