Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да лістапада экспэртная група вырашыць, ці варта праводзіць хакейны чэмпіянат сьвету ў Менску 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная фэдэрацыя хакею на паседжаньні ў Цурыху, сярод іншага, вырашала лёс сумеснага чэмпіянату сьвету 2021 году ў Менску і Рызе.

Раней урад Латвіі накіраваў у штаб-кватэру фэдэрацыі ліст, у якім было заяўлена, што краіна супраць таго, каб празь цяперашні гвалт у Беларусі частка форуму адбывалася там. Агучвалася прапанова перадаць такое права іншай краіне. Такім чынам, упершыню ў хакейнай гісторыі краіна-арганізатар заявіла пра нежаданьне ладзіць супольны турнір з палітычных прычын.

На гэта кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль адзначыў, што «глыбока занепакоены нядаўнімі падзеямі ў Беларусі». Аднак арганізацыя зьяўляецца спартыўнай структурай і ня можа перанесьці турнір на палітычных падставах. Пры гэтым застаецца адказнасьць, каб кожны з арганізатараў мог гарантаваць здароўе і бясьпеку гульцоў, афіцыйных асобаў і гледачоў.

У зьвязку з гэтым прынятае рашэньне аб фармаваньні экспэртнай групы, якая зоймецца маніторынгам сытуацыі, правядзе кансультацыі з экспэртамі ў фінансавай, мэдычнай, маркетынгавай, юрыдычнай, адміністрацыйнай галінах.

Групе будзе даручана скласьці падрабязную справаздачу аб сытуацыі вакол чэмпіянату сьвету 2021 году і падаць яе Кангрэсу на наступным паседжаньні ў лістападзе. Праца экспэртнай групы будзе палягаць у ацэнцы ўсіх патэнцыйных рызыкаў, якія могуць перашкодзіць Менску ці Рызе выступіць у якасьці гаспадароў турніру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG