Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень узьяднаньня Беларусі


Падзеі 17 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 верасьня 1939 году Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.

Таксама ў гэты дзень

1590 — Ліда атрымала герб.

1683 — Антоні ван Леўвэнгук піша Каралеўскаму таварыству пра «жывёлінак», якіх убачыў у сканструяваным ім мікраскопе.

1787 — у Філядэльфіі прынялі Канстытуцыю ЗША.

1794 — адбылася вялікая бітва паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі з расейскімі войскамі, якімі камандаваў Аляксандр Сувораў. У бітве, якая праходзіла каля вёскі Крупчыцы цяперашняга Жабінкаўскага раёну, з абодвух бакоў удзельнічалі больш за 20 тысяч чалавек.

1978 — Ізраіль і Эгіпэт падпісалі пагадненьне ў Кэмп-Дэйвідзе, заклаўшы асновы для міру паміж гэтымі краінамі.

1980 — на гданьскай суднавэрфі імя Леніна заснаваны прафсаюз «Салідарнасьць».

У гэты дзень нарадзіліся

1857 — Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі.

1864 — Міхайла Кацюбінскі, клясык украінскай літаратуры.

1891 — Аркадзь Смоліч, тэарэтык беларускай сацыял-дэмакратыі, міністар сельскай гаспадаркі ва ўрадзе БНР, акадэмік, рэдактар часопісу «Плуг», аўтар «Геаграфіі Беларусі». Арыштаваны ў чэрвені 1930 году, высланы на 5 гадоў у Пермскую вобласьць, у чэрвені 1937 году паўторна арыштаваны, у чэрвені 1938 году расстраляны.

1891 — Антон Баліцкі, беларускі нацыянал-камуніст, міністар асьветы БССР, які за сваю дзейнасьць быў засуджаны на 10 гадоў турмы, а ў 1937-м — расстраляны.

1907 — Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.

1912 — Максім Танк, народны паэт Беларусі.

1922 — Уладзімер Калесьнік, беларускі літаратуразнаўца і крытык, аўтар мэмуараў.

1935 — Кен Кізі, амэрыканскі пісьменьнік.

1949 — Генадзь Карпенка, навуковец і палітык, дэпутат ВС Беларусі 12 і 13 скліканьняў.

1959 — Сяргей Дубавец, беларускі журналіст і літаратар, аўтар перадачы «Вострая Брама» на Радыё Свабода.

У памяці

2000 — Георгі Гангадзэ, украінскі журналіст, заснавальнік выданьня «Ўкраінская праўда».

2013 — Віктар Маркавец, беларускі мастак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG