Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорскія фанаты заявілі, што спыняюць агрэсію ў бок іншых заўзятараў праз сытуацыю ў краіне


Салігорскія заўзятары

Фанаты салігорскага «Шахтара» абвясьцілі, што праз апошнія падзеі ў Беларусi спыняюць падтрымку каманды на сэктары, а таксама «абнуляюць» любую агрэсію ў бок ультрас іншых клюбаў.

«Мы занепакоеныя сытуацыяй у краіне, калі за сьмерці і зьбіцьцё людзей ніхто не нясе адказнасьці. Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сыстэма абясцэньвае чалавечае жыцьцё і лёс», — цытуе заяву заўзятараў спартовы рэсурс «Трыбуна».

Таксама салігорскія фанаты адзначаюць, што ў цяперашняй сытуацыі немагчыма ўявіць праявы агрэсіі да заўзятараў іншых футбольных клюбаў.

«Мы абвяшчаем нэўтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны — ажно да стабілізацыі сытуацыі. Мы апанэнты, але ня ворагі. Таксама пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце: мы заўсёды побач з вамі. Жыве Беларусь!», — падсумоўваюць фанаты «Шахтара».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG