Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля воклічаў «Жыве Беларусь!» на стадыёне ў Салігорску ўзьніклі праблемы з набыцьцём квіткоў на футбол у Менску. Матч перанесьлі

абноўлена

6 жніўня падчас матчу 21-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж салігорскім «Шахтаром» і берасьцейскім «Дынама» над стадыёнам «Будаўнік» разносіўся вокліч «Жыве Беларусь!». У Фэдэрацыі футболу пацьвердзілі Свабодзе, што менскія матчы сёньня і заўтра перанесеныя​.

Так заўзятары адрэагавалі на адмену мітынгу ў горадзе кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай — на арэне нечакана спатрэбіўся рамонт каналізацыі.

7 жніўня на менскім стадыёне «Дынама» а 20-й гадзіне заплянаваная сустрэча паміж сталічным «Дынама» і «Смалявічамі». Аматары футболу заклікалі падтрымаць флэшмоб салігорцаў і максымальна запоўніць трыбуны.

Аднак як піша тэлеграм-канал «Родны футбол», нібыта паступіў загад тэрмінова спыніць продаж квіткоў.

Стацыянарныя касы пачнуць працу бліжэй да пачатку сустрэчы, тэлефоны там не адказваюць. Ці будуць прадаваць квіткі, пакуль незразумела. Аднак цяпер сапраўды немагчыма набыць квіткі праз апэратара Ticketpro — старонка сайту папросту не адкрываецца.

Супрока «Белорусский футбол» піша «ЎКантакце», што матч папросту адмянілі. «Родны футбол» сьцьвярджае, што галоўнай прычынай адмены стаў заплянаваны фанатамі пэрфоманс.

Урэшце ў Фэдэрацыі футболу пацьвердзілі, што менскія матчы сёньня і заўтра перанесеныя​.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG