Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей прызнаў, што выбары ў Беларусі прайшлі не ідэальна


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Выбары ў Беларусі, магчыма прайшлі не ідэальна, але народ зрабіў свой выбар, заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімер Макей, камэнтуючы выступ кіраўніка зьнешнепалітычнай службы Эўразьвязу Жузэпа Бурэля на сэсіі Эўрапарлямэнту агенцтву «РИА Новости».

Паводле Ўладзімера Макея, «татальна засмучае поўнае нежаданьне з боку Эўразьвязу нават паспрабаваць аб’ектыўна разабрацца ў працэсах, якія адбываюцца».

Ён назваў ацэнкі Жузэпа Бурэля «катэгарычнымі і тэндэнцыйнымі», пазыцыю Эўразьвязу аб тым, што паўторнае правядзеньне выбараў — найлепшае рашэньне.

«Найлепшае рашэньне для каго? Для Эўразьвязу, у якога не атрымалася выйграць на праведзеных у Беларусі выбарах? А вы ўпэўненыя, што гэта было б найлепшым рашэньнем?» — сказаў Макей.

«У нас прайшлі выбары, хай па некаторых высокіх канонах і не ідэальна, аднак народ сваёй большасьцю, гэта сёньня складана паставіць пад сумнеў, вызначыў іх пераможца. Хацелася б зразумець, на якой падставе прадстаўнікі Эўразьвязу ставяць сябе ўпоравень зь беларускім народам і лічаць, што маюць права аднаасобна выносіць вэрдыкты аб прымальнасьці для беларусаў вынікаў выбараў», — заявіў кираўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Што тычыцца візыту Дзейнага старшынства АБСЭ ў Беларусь, Макей заявіў, што яго зьдзіўляе, што прадстаўнікі АБСЭ «так ірвуцца прыехаць у Беларусь ледзь не на наступны дзень, аднак пры гэтым, калі было сапраўды трэба, не пасьпелі за тры тыдні накіраваць місію БДІПЧ па назіраньні за выбарамі».

Паводле міністра, Беларусь з павагай ставіцца да АБСЭ, але пакуль ня бачыць «даданай вартасьці» у візыце і «пасрэдніцкіх паслугах» АБСЭ для наладжваньня ўнутрыпалітычнага дыялёгу ў Беларусі. «Паверце, беларусы самі справяцца з гэтай задачай», — дадаў ён.

Кіраўнік зьнешнепалітычнай службы Эўразьвязу Жузэп Барэль, выступаючы на сэсіі Эўрапарлямэнту 15 верасьня, заявіў, што Эўразьвяз лічыць выбары ў Беларусі сфальсыфікаванымі, і таму лічыць Лукашэнку нелегітымным прэзыдэнтам Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG