Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram першы пост пасьля таго, як быў атручаны, як мяркуецца, рэчывам «Навічок».
На фатаграфіі Навальны знаходзіцца разам з жонкай і дзецьмі ў бэрлінскай клініцы «Шарытэ», куды быў дастаўлены пры канцы жніўня для лячэньня.
Расейскі апазыцыянэр напісаў, што «ўсё яшчэ амаль нічога ня ўмее, але вось учора змог цэлы дзень дыхаць сам».