Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акторы Купалаўскага працягваюць творчую працу па-за тэатрам


Купалаўскі тэатар, 20 жніўня 2020

Акторы Купалаўскага выпусьцілі сваю першую прадукцыю пасьля сыходу з тэатру. Яны выкарысталі фрагмэнт са спэктакля «Сымон-музыка» і пераасэнсавалі яго ў сучасным кантэксьце, паведамляе Tut.by.

Відэа было апублікавана на YouTube-канале «Купалаўцы».

Здымалі відэа ў вёсцы Гарадзішча за 17 км ад Менску, дзе, па адной з вэрсій, была заснавана будучая беларуская сталіца.

Сёньня, 14 верасьня, Купалаўскі тэатар адзначыў свой 100-гадовы юбілей.

Стагодзьдзе Купалаўскі тэатар сьвяткуе з зачыненымі дзьвярыма. Больш за паўсотні яго супрацоўнікаў, а гэта большая частка актораў і ўсе рэжысэры, напісалі заявы аб звальненьні, падтрымаўшы такім чынам свайго дырэктара Паўла Латушку. Пасьля таго як Латушка выказаў сваю грамадзянскую пазыцыю, асудзіўшы фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і міліцэйскі гвалт, Міністэрства культуры скасавала зь ім кантракт.

У тэатры афіцыйна абвешчаны трохмесячны прастой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG