Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як хлусілі пра маё затрыманьне


Жаночы марш у Менску, 5 верасьня 2020
Жаночы марш у Менску, 5 верасьня 2020

Мяне затрымалі на жаночым маршы, я правяла ў няволі 7 дзён, а па вяртаньні даведалася іншую гісторыю майго арышту і ўтрыманьня. І гэтая гісторыя была быццам з паралельнага сусьвету.

Мне ў Цэнтральным РУУС Менску казалі, што з маёй маці зьвяжуцца на працягу трох гадзін, і рэгулярна абяцалі, што вось-вось мяне адпусьцяць. Але з маці ніхто не зьвязваўся, а маім сяброўкам і каляжанкам, якія прыйшлі да РУУС, казалі, што мяне там няма і ўвогуле ніколі не было.

Калі нехта ўсё ж прызнаўся, што я там, узяць для мяне плед гэты чалавек адмовіўся — сказаў, што ў будынку цёпла. Я ў гэты час спадзявалася, што насьціл нагрэецца ад майго цела хутчэй, чым я канчаткова адмарожу ныркі і лёгкія, бо вакно трымалі ўсю ноч адчыненым.

Калі ўжо ў ізалятар на Акрэсьціна маці змагла перадаць мне лекі і была ўпэўнена, што цяпер усё больш-менш пад кантролем, супрацоўнікі даволі хутка пераслалі іх у Жодзіна. Я пры гэтым засталася на Акрэсьціна. Яны паабяцалі сказаць кіраўніцтву, што трэба неяк вырашаць гэтую праблему, і там усё праўда хутка вырашылі — перавялі мяне ў Жодзіна да маіх лекаў. Якія, праўда, і там не маглі знайсьці яшчэ цэлыя суткі. А ўсе апісаныя рэчы засталіся на Акрэсьціна, і я дагэтуль не магу іх адтуль забраць, бо ў супрацоўнікаў надта шмат іншай працы.

У маёй гісторыі няма нічога ўнікальнага, і ў параўнаньні з іншымі яна ўвогуле добра выглядае. У адной з камэр са мной была жанчына, якой далі 12 сутак за тое, што яна папрасіла двух п’яных мужчын каля мэмарыялу Тарайкоўскага не выходзіць на праезную частку. Але ўсе мы гаварылі адно і тое ж: ня б’юць, дык усё ў парадку.

Але ў рэальнасьці нічога не ў парадку.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG