Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вы вырашылі весьці дыялёг з узурпатарам». Ціханоўская зьвярнулася да Пуціна


14 верасьня ў Сочы заплянаваная сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

З гэтай нагоды кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да расейскага кіраўніка.

«Што б вы ні прынялі і пра што б вы ні дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы — гэта ня будзе мець законнай моцы», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

Паводле яе, усе дамовы, падпісаныя з Лукашэнкам, будуць перагледжаныя новай уладай, бо беларускі народ адмовіў яму ў даверы і падтрымцы на прэзыдэнцкіх выбарах.

«Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весьці дыялёг з узурпатарам, а не зь беларускім народам», — зьвярнулася Сьвятлана Ціханоўская да Ўладзіміра Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG