Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што здасьць Лукашэнка Пуціну? Дыскусія экспэртаў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Пра што могуць дамовіцца ў Сочы Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? Наколькі імаверныя кардынальныя рашэньні наконт паглыбленьня інтэграцыі? Ці магчымае зацьвярджэньне пляну канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Як адрэагуе на такі плян беларускае грамадзтва і Захад?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык і расейскі палітоляг Кірыл Коктыш.

Коктыш: Наўрад ці ў Сочы будзе нешта падпісана. Інтэграцыйныя мапы будуць адкладзеныя ўбок. А будуць абмяркоўваць канстытуцыйную рэформу ў Беларусі. Гарантам сёньняшняга сувэрэнітэту Беларусі зьяўляецца Расея.

Карбалевіч: Тэма інтэграцыі ня будзе цэнтральнай. Калі Лукашэнка падпіша інтэграцыйныя «мапы», гэта можа выклікаць новы выбух абурэньня ў Беларусі. Сёньня Лукашэнка не такі моцны, які ён быў да выбараў. Тэмай перамоваў будзе вырашэньне палітычнага крызісу ў Беларусі.

Навумчык: Падзеі ў Беларусі паказваюць Пуціну, што Лукашэнка не кантралюе сытуацыю ў краіне. Падпісваць нешта з Лукашэнкам, які знаходзіцца ў такім становішчы, — гэта вельмі небясьпечна. Сустрэча ў Сочы — карціна Рэмбрандта «Вяртаньне блуднага сына». Толькі дзякуючы падтрымцы Пуціна Лукашэнка ўратаваўся на сваёй пасадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG