Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: У Крамлі ўражаныя маштабамі пратэстаў у Беларусі, але ня хочуць дапусьціць зьмены ўлады пад ціскам «вуліцы»


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін ня верыць, што акцыі пратэсту ў Беларусі прывядуць да адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з размоваў агенцтва зь пяцьцю блізкімі да Крамля крыніцамі.

Пры гэтым, паводле суразмоўцаў Bloomberg, у расейскім кіраўніцтве былі ашаломленыя маштабамі беларускіх пратэстаў.

Масква не давярае Лукашэнку, але ня хоча дапусьціць, каб апазыцыя ў Беларусі прыйшла да ўлады шляхам вулічных акцый. Таму Расея будзе далей падтрымліваць Лукашэнку, падштурхоўваючы яго ў той жа час да паступовай перадачы ўлады, піша Bloomberg.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG