Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: У Менску затрымалі 250 пратэстоўцаў


На сярэдзіну дня 13 верасьня Міністэрства ўнутраных спраў зафіксавала па ўсёй краіне блізу двух дзясяткаў «ачагоў пратэстнай накіраванасьці».

Агульная колькасьць удзельнікаў Маршу герояў не перавышае 3 тысяч чалавек, падлічылі ў ведамстве. Абстаноўка несанкцыянаваных мерапрыемстваў «кантраляваная», кажуць там.

Паводле МУС, у розных раёнах Менска затрыманыя прыкладна 250 чалавек. Усе яны «выкарыстоўвалі сьцягі і іншую сымболіку, незарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, і плякаты рознага зьместу, у тым ліку абразьлівага».

Супрацоўнікі міліцыі арыентаваныя на «ахову грамадзкага парадку, спыненьне правапарушэньняў і іншых актыўных дзеяньняў з боку пратэстоўцаў», — пішуць у МУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG