Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плятформа «Голас» абяцае падлічыць колькасьць удзельнікаў «Маршу герояў». Дадаліся новыя функцыі 


Плятформа «Голас» апублікавала плян падлікаў на нядзельным «Маршы герояў».

«Сёньня ў Беларусі пройдуць «Маршы герояў». Гэты мірны пратэст абяцае стаць рэкордным. Каб паказаць, колькі нас, плятформа „Голас“ вядзе падлік пратэстоўцаў», — адзначае каманда плятформы.

Што рабіць у нядзелю

  • Цягам дня адправіць боту @golosby_bot каманду #ягуляю (важна пасьпець да канца дня)
  • Расказаць пра падлік сябрам і знаёмым
  • Давесьці пра падлік людзям, якія будуць рухацца ў калёне побач.

Паводле распрацоўнікаў, зьявіліся новыя функцыі. Напрыклад, у чат-боце падзялілі тых, хто гуляе на маршы, і тых, хто выбірае іншую форму пратэсту.

Статыстыка па гарадах і ў сьвеце

Для гэтага трэба адправіць чат-боту геалякацыю. Яна ня будзе публікавацца ў мэтах бясьпекі, але можна будзе палічыць пратэстоўцаў у розных гарадах.

Таксама дадалі функцыю для людзей не зь Беларусі: кожны чалавек у сьвеце можа выказаць падтрымку беларусам праз Support Belarus.

«Сёньняшні марш — наша падтрымка тым, хто паставіў на кон сваё жыцьцё і свабоду дзеля агульнай перамогі», — падсумоўвае каманда «Голасу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG