Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў «перахопленая размова» — змоўцы разгойдваюць Расею, бо «побач Беларусь»


Улёткі ў Пскоўскай вобласьці
Улёткі ў Пскоўскай вобласьці

У горадзе Невелі Пскоўскай вобласьці ў ноч на 12 верасьня невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі зь нібыта «перахопленымі» перамовамі лідэра рэгіянальнага аддзяленьня партыі «Яблоко» Льва Шлосбэрга і грамадзкага дзеяча Міхаіла Хадаркоўскага.

З расшыфроўкі размовы вынікае, што Шлосбэрг нібыта абяцае «разгайдаць раён, бо побач Беларусь» і «паставіць на чале эўрапейскія каштоўнасьці». Хадаркоўскі ў адказ нібыта гарантуе добрае фінансаваньне.

У Пскоўскай вобласьці 13 верасьня адбываецца адзіны дзень галасаваньня на мясцовых выбарах. Так званае «датэрміновае галасаваньне» пачалося 11 верасьня.

Сайт «Север. Реалии», які паведаміў аб улётках у Невелі, адзначае, што справа нагадвае «перахоп» размовы Бэрліну і Варшавы пра нібыта фальсыфікацыю вынікаў атручэньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага. «Перахоп» апублікаваў 4 верасьня дзяржаўны тэлеканал Беларусі АНТ. Прадстаўнік ураду Нямеччыны заявіў, што словы пра фальсыфікацыю не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG