Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Веньямін: «Трэба пачаць жыць з новага аркуша. Новая Канстытуцыя, новыя выбары...»


Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, даў інтэрвію расейскаму тэлеканалу RT. Прыводзім некаторыя выказваньні герарха.

  • «Пазыцыя царквы (наконт падзей у краіне. — РС) павінна быць нэўтральнай. Царква павінна быць месцам сустрэчы розных палітычных сьветапоглядаў, рознага ўзроўню адукацыі, розных інтарэсаў»
  • «Пазыцыя царквы павінна імкнуцца да прымірэньня бакоў, але не навязьлівая, не катэгарычная»
  • «Ёсьць у нашым грамадзтве запыт, каб было больш беларускай мовы, каб больш разьвівалася нашая нацыянальная сьвядомасьць. Але ён не настолькі вялікі, каб ставіць яго на чале»
  • «Тэма аўтакефаліі навязваецца нам звонку. Унутры няма такой патрэбы»
  • «Рух наперад, з гэтай сытуацыі, павінен быць пакрокавы. Трэба, каб дапушчаныя падчас гэтага супрацьстаяньня грахі і памылкі былі залагоджаныя, каб адбылося пакаяньне»
  • «Тыя, хто дапусьціў супрацьпраўныя дзеяньні, па-чалавечы павінны панесьці пакараньне. Але трэба ўсьведамляць, што людзей будзе судзіць і Бог»
  • «У прымірэньні трэба пераступіць праз крыўду і забыць пра яе. Трэба пачаць жыць з новага аркуша. Па-новаму пачаць пісаць гісторыю радзімы, дзе будзе прапісаная і новая Канстытуцыя, новыя выбары і г. д».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG