Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад экс-кіраўніка прэзыдэнцкага пулу да чальца страйкаму. Судовыя выракі 11 верасьня. Абнаўляецца


Салідарнасьць з затрыманымі сябрамі страйкаму "Беларуськалія"

У Беларусі не спыняецца судовы канвэер. Прысуджаюць да штрафаў і арышту за нядаўнія і даўно прамінулыя акцыі.

Судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менска Юлія Блізьнюк пакарала былога супрацоўніка тэлеканалу АНТ і кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў Дзьмітрыя Семчанку 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемства». Ён быў затрыманы напярэдадні і правёў ноч у ізалятары на Акрэсьціна.

У Салігорску да 7 сутак арышту паводле аналягічнага артыкулу судзьдзя Юры Блоцкі асудзіў прадстаўніка страйкаму прадпрыемства «Беларуськалій» Пятра Печкурова. Адметна, што ягоны старэйшы брат працуе ў міліцыі і выяжджае на ўсе затрыманьні актывістаў.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», ужо больш за 10 чалавек па ўсёй краіне пакараныя буйнымі штрафамі. Усе абвінавачаныя паводле аднолькавага артыкулу 23.24 Адміністрацыйнага кодэксу. Канвэер працягваецца.

Поўны сьпіс затрыманых і асуджаных на сайце арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG