Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы заклікаў міжнародную супольнасьць адрэагаваць на пагрозы Алексіевіч і іншым апазыцыянэрам у Беларусі


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў міжнародную грамадзкасьць адрэагаваць на парушэньні правоў чалавека ў дачыненьні да Сьвятланы Алексіевіч і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады.

«Вельмі грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, на жаль, працягваюцца. Сьвятлане Алексіевіч, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі, пагражае арышт. Іншых чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады затрымліваюць і дэпартуюць. Міжнародная грамадзкасьць ня можа маўчаць!» — напісаў Наўседа ў Twitter.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG