Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калесьнікава пры спробе гвалтоўнага вывазу зь Беларусі парвала свой пашпарт, — «Інтэрфакс-Украіна»


Марыя Калесьнікава

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава не перасекла мяжу Ўкраіны, бо пры спробе ейнага гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» з спасылкай на інфармаваную крыніцу.

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Ўкраіны», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG