Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 верасьня ў Беларусь пачнуць прыбываць расейскія вайскоўцы. На вучэньні 


"Славянскае братэрства"

10 верасьня ў Беларусь пачнуць прыбываць удзельнікі беларуска-расейска-сэрбскіх тактычных вучэньняў «Славянскае братэрства –​ 2020», паведамляе Мінабароны.

Манэўры пройдуць на палігоне «Берасьцейскі».

«На вучэньнях вайскоўцы адпрацуюць пытаньні сумесных дзеяньняў падразьдзяленьняў пры выкананьні задач барацьбы з тэрарызмам», — адзначылі ў абаронным ведамстве.

Вучэньні «Славянскае братэрства» праходзяць штогод. Летась іх прымала Сэрбія.

У Беларусі працягваецца востры палітычны крызіс. Месяц не сьціхаюць акцыі пратэсту супраць несумленных афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Пераможцам шосты раз запар абвешчаны Аляксандар Лукашэнка, апанэнты ня вераць, што ён набраў 80% галасоў.

Ягоную асноўную суперніцу Сьвятлану Ціханоўскую ўлады прымусілі да эміграцыі.

Раней кіраўніцтва Расеі запэўніла, што ў выпадку «актывізацыі экстрэмістаў» у Беларусь будзе дасланы «сілавы рэзэрв» расейскіх праваахоўнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG