Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гітанас Наўседа: Абавязак Літвы – стаць пасярэднікам паміж уладай і апазыцыяй у Беларусі


Гітанас Наўседа на акцыі падтрымкі Беларусі

Кіраўнікі Літвы і Ўкраіны салідарныя ў тым, што дыялёг паміж урадам і грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі для трансфэру ўлады і правядзеньня новых, справядлівых і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў пад эгідай АБСЭ зьяўляецца мірным спосабам выхаду з сытуацыі, якая склалася, заявіў літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа па выніках тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім 7 верасьня.

Паводле Наўседы, Літва гатовая ўзяць на сябе ініцыятыву і стаць пасярэднікам паміж пратэстоўцамі і ўладамі Беларусі. Гэта абавязак Літвы як вольнай дзяржавы — члена ЭЗ, пацярпелай ад рэпрэсіўных і акупацыйных рэжымаў, сказаў прэзыдэнт.

У ходзе размовы закранулі таксама тэму ядзернай бясьпекі, абмеркавалі пагрозу пуску Астравецкай АЭС. Зяленскі падтрымаў Наўседу ў рашэньні не купляць «небясьпечную электраэнэргію» ў Беларусі.

Прэс-служба Офіса прэзыдэнта Ўкраіны вынікі абмеркаваньня беларускага пытаньня апісала коратка: «Уладзімір Зяленскі і Гітанас Наўседа абмяняліся думкамі аб разьвіцьці сытуацыі ў Беларусі. Кіраўнік украінскай дзяржавы зьвярнуў увагу на агульнасьць падыходаў Украіны і Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньнях ацэнкі беларускага ўнутрыпалітычнага крызісу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG