Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы заклікаў Раду па правах чалавека ААН тэрмінова абмеркаваць становішча з правамі чалавека ў Беларусі


Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа зьвярнуўся да Рады па правах чалавека (РПЧ) ААН з заклікам у тэрміновым парадку абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пасланьні літоўскага лідэра да генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша.

На думку Наўседы, удзельнікам абмеркаваньня неабходна зьвярнуцца да Менску з заклікам устрымлівацца ад ужываньня сілы, забясьпечыць захаваньне ў краіне прынцыпаў міжнароднага права і правоў чалавека і пачаць мірную перадачу ўлады.

«Правядзеньне такой дыскусіі было б своечасовым і важкім крокам», — адзначыў ён.

Ён таксама лічыць, што ААН і міжнародная супольнасьць маглі б больш актыўна падтрымліваць намаганьні краін Балтыі па выбудоўваньні дыялёгу ўладаў Беларусі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і правядзеньні новых прэзыдэнцкіх выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG