Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Саакашвілі вылучае яго на прэм’ера, а міністар юстыцыі абяцае асобную камэру ў турме


Міхэіл Саакашвілі

Апазыцыйная грузінская партыя, былая партыі ўлады «Адзіны нацыянальны рух» (АНР) вырашыла вылучыць свайго лідэра, былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі на пасаду прэм’ер-міністра краіны.

«Палітрада АНР і ўсе партыі, якія ўваходзяць у апазыцыйнае абʼяднаньне „Сіла ў Адзінстве“, прынялі аднагалоснае рашэньне вылучыць на пасаду прэмʼер-міністра кандыдатуру Міхэіла Саакашвілі», — цытуе «Інтэрфакс» аднаго зь лідэраў АНР Грыгола Вашадзэ.

Ён паведаміў, што ўвечары ў панядзелак Саакашвілі паведаміць пра сваё рашэньне вярнуцца ў Грузію.

Рашэньнем суда Грузіі Саакашвілі завочна асуджаны па некалькіх крымінальных справах і знаходзіцца ў вышуку.

Міністар юстыцыі Грузіі Тэя Цулукіяні ў гутарцы з журналістамі 28 жніўня паабяцала затрымаць Саакашвілі, у выпадку яго вяртаньня на радзіму, і даць яму асобны камэру ў турме.

Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі ў канцы жніўня сваім указам прызначыла правядзеньне чарговых парлямэнцкіх выбараў у краіне на 31 кастрычніка.

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі 4 верасьня паведаміла пра завяршэньне працэсу рэгістрацыі палітычных партый, якія выказалі жаданьне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, рэгістрацыю прайшлі 66 партый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG