Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні тысяч удзельнікаў «Маршаў адзінства» і сотні затрыманых. Што адбываецца на 29-ты дзень пратэстаў

абноўлена

Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.


«Марш адзінства» ў Менску пад дажджом
13:44 6.9.2020

Група людзей у форме стаіць каля моста цераз чыгунку на вуліцы Маскоўскай

13:45 6.9.2020

Горадня. Людзі са спальных раёнаў ідуць у цэнтар. Калёну каля шклозаводу і філярмоніі разьбілі аўтазакі, затрымалі шмат людзей

13:54 6.9.2020

На плошчы Якуба Коласа зьбіраюцца людзі

14:02 6.9.2020

Калёна студэнтаў-мэдыкаў і лекараў рухаецца ад Грушаўкі ў цэнтар Менску

14:03 6.9.2020

У Менску людзей не пускаюць на плошчу Незалежнасьці

14:06 6.9.2020

Вялікая калёна на вуліцы Леніна

Паўгадзіны таму за кілямэтар адсюль на Партызанскім праспэкце АМАП ня даў прайсьці калёне, якая ішла з Заводзкага раёну.

14:13 6.9.2020

Кастрычніцкую плошчу гэтым разам абгарадзілі калючым дротам і міліцэйскімі загарадкамі, а ня плястыкавымі адбойнікамі, як мінулай нядзеляй. Уздоўж агароджы паставілі вайскоўцаў у масках

14:18 6.9.2020

Гомель. Пачаўся «Марш еднасьці». Калёна ідзе па цэнтры гораду

14:18 6.9.2020

Горадня. АМАП затрымлівае людзей каля дзіцячага шпіталя

14:20 6.9.2020

Праспэкт каля Нацыянальнага банку перакрылі амапаўцы

14:20 6.9.2020

Каля Палаца Незалежнасьці стаіць вайсковая тэхніка

14:22 6.9.2020

У Магілёве міліцыя не дае людзям сабрацца на «Марш адзінства»

14:31 6.9.2020

На Кастрычніцкай плошчы — вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі.


Побач з плошчай перакрылі рух, зачыніліся крамы.

На Кастрычніцкую плошчу з боку плошчы Перамогі падымаецца калёна маршу ў некалькі тысяч чалавек. Каля цырку на праспэкце аўтамабілі ДПС перакрылі аўтамабільны рух.


Каля Нацбанку зьявілася калёна спэцтэхнікі: вадамёты, зялёныя МАЗы, сыстэма «Рубеж». Ёсьць салдаты ўнутраных войскаў. Удзельнікі маршу сыходзяць у бок Нямігі

14:32 6.9.2020

Каля музычнага тэатру людзі скандуюць «Лукашэнку — у аўтазак!»

14:32 6.9.2020

Як цяпер выглядае скрыжаваньне вуліцы Кірава і Леніна ў Менску

14:33 6.9.2020

У Магілёве ў адказ на пагрозы міліцыянтаў людзі водзяць карагод вакол атракцыёнаў

14:34 6.9.2020

У Менску людзі ідуць ў бок плошчы Незалежнасьці

14:56 6.9.2020

Разгон і затрыманьні ў каля Партызанскага праспэкту

Некалькі сотняў чалавек ішлі па Партызанскім праспэкце.

У раёне мотавэлязавода іх спынілі сілавікі ў форме і са шчытамі. Дэманстранты павярнуліся, пайшлі назад, затым павярнулі на вуліцу Алега Кашавога і накіраваліся да станцыі мэтро «Трактарны завод».

Каля 14-й гадзіны сілавікі адціснулі іх на вуліцу Чабатарова. Частку людзей заціснулі ў кальцо, астатнія разьбегліся па дварах. Пасьля гэтага пачаліся затрыманьні.
Карэспандэнт БелаПАН быў сьведкам як мінімум трох затрыманьняў. Затрыманых завялі ў мікрааўтобусы без нумароў.

Тэлеграм-каналы пішуць пра пацярпелых ад зьбіцьця і машыны хуткай дапамогі на месцы.

15:03 6.9.2020

Горадня. Савецкая плошча

15:04 6.9.2020

Менск. Від на праспэкт Пераможцаў і вуліцу Леніна з вышыні

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG