Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш адзінства» ў Менску пад дажджом
«Марш адзінства» ў Менску пад дажджом

Сотні тысяч удзельнікаў «Маршаў адзінства» і сотні затрыманых. Што адбываецца на 29-ты дзень пратэстаў

абноўлена

Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

15:04 6.9.2020

Перашкодамі і разгонам масавых акцыяў улады нічога не дасягнуць

Піша аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык

Калючы дрот, шыхты амапаўцаў і ўнутраных войскаў на падыходзе да цэнтру Менску, вялізная колькасьць спэцтэхнікі — сьведчаць пра тое, што ўлады вырашылі сёньня не дапусьціць фармаваньня адзінай статысячнай калёны пратэстоўцаў, якая магла б, як гэты было ў папярэднія выходныя, уразіць міжнародную супольнасьць і чарговы раз паказаць, што Лукашэнку не ўдалося спыніць масавыя пратэсты.

Аднак эфэкт ад такіх намаганьняў будзе мізэрны: для дэмакратычнага Захаду важны сам факт працягу пратэстаў, а найбольшае ўражаньне на сьвет зрабілі ня вулічныя шэсьці, а масавыя катаваньні мірных людзей, якія праваабаронцы ўжо аднесьлі да катэгорыя злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Што датычыць самой Беларусі, дык у Менску актыўнасьць перанеслася ў мікрараёны і ў двары, дзе штодзённыя вечаровыя зборкі сотняў людзей набылі абрысы ўнікальнай формы грамадзянскай салідарнасьці, супраць якой АМАП абсалютна бясьсільны, лічыць аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык

15:05 6.9.2020

З розных крыніцаў паведамляюць пра праблемы з мабільным інтэрнэтам у Менску, або нават поўную адсутнасьць сувязі праз 3G. Але канал За BYnet адзначае, што сувязь праз 2G працуе нармальна.

15:08 6.9.2020

Затрыманыя на «Маршы адзінства». Сьпіс ад праваабаронцаў «Вясны»

6 верасьня ў Менску і рэгіёнах адбываецца «Марш адзінства». Праваабаронцам «Вясны» паведамляюць пра затрыманьні ўдзельнікаў.

15:12 6.9.2020

У Магілёве пратэстоўцы выцесьнілі міліцыянтаў, тыя зьехалі

У Магілёве пратэстоўцы выцесьнілі з пляцоўкі міліцыянтаў. Аднаму зь іх сарвалі маску. Сутычка адбылася калі міліцыянты спрабавалі затрымаць удзельніка пратэсту. Міліцыянтаў адцясьнілі на ўзбочыну праезнай часткі з выгукамі «колькі каштуе сумленьне?», «пайшлі прэч!». Машына зь міліцыянтамі вымушаная была зьехаць.

Цяпер пратэстоўцы арганізавалі калёну і рухаюцца па вуліцы Першамайскай у ёй больш за 1000 чалавек. Яны скандуюць «Саша, ты звольнены!».

15:13 6.9.2020

Менск: пратэстоўцы падыходзяць да Стэлы

Галава калёны пратэстоўцаў падыходзіць да Стэлы. Увесь праспэкт Пераможцаў да праспэкту Незалежнасьці заняты людзьмі. Іх столькі ж, колькі ў мінулыя нядзелі падчас шэсьцяў.

Увесь праспэкт Пераможцаў запоўнены людзьмі, пратэстоўцаў больш за сотню тысяч, перадае карэспандэнт Свабоды. Людзей ня меней, чым мінулым разам. Людзі ідуць да Палацу незалежнасьці, дзе стаяць вадамёты і БТР.

На «Марш адзінства» многія прыйшлі людзі зь дзецьмі, ёсьць інваліды на вазках, шмат сьцягоў і транспарантаў. Шэсьце падобнае на мінулыя і ўсё больш нагадвае карнавал, людзі прыгожа апранутыя, грае аркестар з бубнам і гітарамі, людзі танчаць пад музыку, у тым ліку песьню Цоя «Перемен».

Вялікая калёна ідзе на праспэкт Пераможцаў з боку Нямігі, каб далучыцца да агульнага шэсьця.

15:21 6.9.2020

Гомель: будынкі УУС і гарвыканкаму ахоўваюць унутраныя войскі, на акцыю выйшлі ня менш за 5 тысяч чалавек

У Гомлі калёна дайшла да плошчы Леніна, дзе ўлады разгарнулі кірмаш. З супрацьлеглага боку некалькі чалавек узьнялі чырвона-зялёныя сьцягі і сьпявалі дзяржаўны гімн, але іх было значна менш за пратэстоўцаў. Будынкі УУС і аблвыканкаму ахоўваюць унутраныя войскі.

Цяпер праспэкт Леніна ў Гомлі выглядае так: канца калёны не відаць — тут ня менш за 5 тысяч чалавек, дакладна палічыць цяжка — плошчы і пляцоўкі гораду занятыя кірмашамі, але калёна расьцягнулася ад драматычнага тэатру да праспэкту Леніна.

Калёна заняла праспэкт Леніна ад перакрыжаваньня з Інтэрнацыянальнай да перакрыжаваньня з Чырвонаармейскай.

15:32 6.9.2020

Гомель: недалёка ад вакзалу калёну чакаюць валянтэры з вадой і пачастункамі

15:36 6.9.2020

Менск: пратэстоўцы прыйшлі да рэзыдэнцыі Лукашэнкі

Ля Палацу незалежнасьці людзі ўшчыльную падышлі да кардону сілавікоў у зялёным і вадамётаў, адразу ў кардон выбегла ўзмацненьне. Пратэстоўцы фатаграфуюць гэты ўзмоцнены кардон на шырыню праспэкту Пераможцаў і прылеглыя тэрыторыі.

Сілавікі ўключылі сырэны. Людзі крычаць «Трыбунал», «Колькі вам плацяць?», «Вы жывяце за нашыя падаткі». Інцыдэнтаў няма.

Менск цяпер:

15:39 6.9.2020

Горадня: супрацьстаяньне пратэстоўцаў і АМАПу працягваецца

На Савецкай плошчы ў Горадні працягваецца супрацьстаяньне пратэстоўцаў і АМАПу.

15:43 6.9.2020

Менск: «Спартоўцы з народам!»

У калёне на праспэкце Пераможцаў ідзе асобная група спартоўцаў, яны нясуць плякат «Спартсмэны з народам!», у гэтай групе каля 30 чалавек. Там шмат вядомых людзей, ім гукаюць людзі: «Спартоўцы малайцы!»

Сярод іх баскетбалісты Ягор і Мікіта Мешчаракоў, Сьцяпан Папоў (самба), Валянціна Зелянкевіч (трыятлён), Канстанцін Якаўлеў (гандбол), Артур Удрыс (валейбол), Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка).

15:49 6.9.2020

Магілёў: міліцыя перакрыла шлях пратэстоўцам

Міліцыя перакрыла падыход да плошчы Славы, куды ідуць пратэстоўцы. У ачапленьні экіпіяваныя міліцыянты. Калёна не наважылася ісьці на плошчу і рушыць іншым маршрутам па вуліцы Лазарэнкі.

15:50 6.9.2020

Берасьце: сотні пратэстоўцаў ідуць калёнай па цэнтры гораду

15:54 6.9.2020

Менск: людзі зладзілі «пікнік» ля Палаца Незалежнасьці

Нападалёк ад кардону сілавікоў з вадамётамі, што ля Палаца Незалежнасьці, некаторыя раскладаюць на траве ежу і напоі, робяць супольны перакус, гэта выглядае як пікнік. Усе здымаюць кардон з вадамётамі на свае тэлефоны, а шэрагі сілавікоў называюць фатазонай, перадае карэспандэнт Свабоды.

16:02 6.9.2020

«Марш адзінства» ў Менску

Як у Менску праходзіў «Марш адзінства». ШМАТ ФОТА

<p>Яшчэ да пачатку акцыі сілавікі ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб&rsquo;екты &mdash; стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы</p>
1/47

Яшчэ да пачатку акцыі сілавікі ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб’екты — стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы

Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску &ndash; вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі
2/47 На Кастрычніцкай плошчы ў Менску – вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы
3/47 Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
4/47

Шматтысячная калёна выйшла на праспэкт на Кастрычніцкай плошчы
5/47 Шматтысячная калёна выйшла на праспэкт на Кастрычніцкай плошчы
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6/47

АМАП перакрыў рух на праспэкце Незалежнасьці паміж ГУМам і Нацбанкам
7/47 АМАП перакрыў рух на праспэкце Незалежнасьці паміж ГУМам і Нацбанкам
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
8/47

9/47

Сілавікі заблякавалі вуліцу Леніна каля будынку Нацбанку Беларусі
10/47 Сілавікі заблякавалі вуліцу Леніна каля будынку Нацбанку Беларусі
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
11/47

Пратэстоўцы пазуюць на фоне кардону спэцтэхнікі і сілавікоў
12/47 Пратэстоўцы пазуюць на фоне кардону спэцтэхнікі і сілавікоў
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
13/47

14/47

Велізарны бел-чырвона-белы сьцяг на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай
15/47 Велізарны бел-чырвона-белы сьцяг на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Людзі з плякатамі стаяць на мосьце на Нямізе
16/47 Людзі з плякатамі стаяць на мосьце на Нямізе
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Калёна мінае Палац спорту ў кірунку стэлы
17/47 Калёна мінае Палац спорту ў кірунку стэлы
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
18/47

19/47

20/47

Па ацэнкаў карэспандэнтаў Свабоды, людзей сёньня ня менш, чым на маршах у папярэднія нядзелі
21/47 Па ацэнкаў карэспандэнтаў Свабоды, людзей сёньня ня менш, чым на маршах у папярэднія нядзелі
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
22/47

Паміж узброенымі сілавікамі на&nbsp;пляцоўцы каля стэлы і&nbsp;пратэстоўцамі&nbsp;&mdash; калючы дрот
23/47 Паміж узброенымі сілавікамі на пляцоўцы каля стэлы і пратэстоўцамі — калючы дрот
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
24/47

25/47

26/47

Калі пайшоў дождж, дэманстранты занялі ўсю паркоўку каля гатэлю &laquo;Вікторыя&raquo;, якая знаходзіцца насупраць Палаца Незалежнасьці.
27/47 Калі пайшоў дождж, дэманстранты занялі ўсю паркоўку каля гатэлю «Вікторыя», якая знаходзіцца насупраць Палаца Незалежнасьці.
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
28/47

29/47

30/47

31/47

32/47

Людзі ў парку Перамогі, побач з Палацам Незалежнасьці
33/47 Людзі ў парку Перамогі, побач з Палацам Незалежнасьці
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
34/47

35/47

36/47

Каля 18.00 на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Кардон сілавікоў на шляху людзей, якія вяртаюцца з боку стэлы&nbsp;
37/47 Каля 18.00 на скрыжаваньні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. Кардон сілавікоў на шляху людзей, якія вяртаюцца з боку стэлы 
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Тым часам каля кардону каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі яшчэ засталіся людзі. Няшмат
38/47 Тым часам каля кардону каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі яшчэ засталіся людзі. Няшмат
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
39/47

40/47

41/47

Каля 18.30 у парку Перамогі, што побач з Палацам Незалежнасьці, пачаліся затрыманьні.
42/47 Каля 18.30 у парку Перамогі, што побач з Палацам Незалежнасьці, пачаліся затрыманьні.
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
43/47

За разгонам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры&nbsp;Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога&nbsp;<a href="https://d1no88f5ipkpvq.cloudfront.net/a/30649056.html" target="_blank">падазравалі&nbsp;</a>ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму
44/47 За разгонам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
АПАМ і супрацоўнікі ў цывільным жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын
45/47 АПАМ і супрацоўнікі ў цывільным жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
46/47

Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі&nbsp;
47/47 Людзі ў масках пасьля таго, як яны разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні ў раёне Нямігі 
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Previous slide
Next slide

16:04 6.9.2020

Менск: пачаўся дождж, частка людзей вяртаецца ў цэнтар гораду

Пачаўся дождж, некаторыя ад Палаца Незалежнасьці вяртаюцца ў цэнтар гораду, а іншыя ідуць да кардону сілавікоў. «Стаяньне» там працягваецца.

Валянтэры раздаюць ваду. На праспэкце Пераможцаў ёсьць указальнікі: прыбіральня, вада. Карэспандэнт Свабоды паведамляе, што сюды падвезьлі сінія біяпрыбіральні.

На слупы валянтэры павесілі вялікія мяшкі для сьмецьця, туды складаюць усё непатрэбнае, пад нагамі сьмецьця няма.

Сярод плякатаў карэспандэнт Свабоды заўважыў такі: «Вова, налі чаю Сашу!» Людзі нясуць плюшавых пандаў зь бел-чырвона-белымі павязкамі. Ідзе дождж, але людзі не разыходзяцца, падаставалі поліэтыленавыя плашчы.

16:09 6.9.2020

Бабруйск: «Наркаманы тут? Дармаеды тут? Прастытутак забылі!»

У Бабруйску людзі сабраліся пры фантане ў сквэры каля плошчы Леніна. Людзі прыйшлі са сьцягамі, плякатамі, дзецьмі й сабакамі.

Міліцыя дзяжурыла за паўкілямэтра, пад помнікам камуністычнаму правадыру. Дэманстранты правялі «пераклічку»: «Наркаманы тут? Дармаеды тут? Прастытутак забылі!»

Пасьля трэцяй гадзіны рушылі па цэнтральных вуліцах пад вітальныя гудкі машын, у калёне каля 500 чалавек.

16:12 6.9.2020

Горадня: міліцыя спрабуе выгнаць пратэстоўцаў з праезнай часткі

​Больш за 2 тысячы чалавек рушылі з Савецкай плошчы ў бок Старога мосту. З боку шклозаводу насустрач ім ідзе яшчэ адна калёна пратэстоўцаў. На Старым мосьце АМАП.

Пратэстоўцы ідуць па праезнай частцы перакрытага для аўтамабільнага руху Старога мосту.

У натоўп паволі ўехала міліцэйская легкавушка. Міліцыянты папярэджваюць, каб пратэстоўцы сышлі з праезнай часткі. Машына рухаецца праз натоўп пратэстоўцаў. Аўтамабілі гарадзенцаў, якія стаяць у корку ў іншай паласе на мосьце, сыгналяць. Скандуюць: «Гэта наш горад», «Выходзь», «Жыве Беларусь», «Сам ты пацук».

16:30 6.9.2020

Менск: хвост калёны дайшоў да Палаца спорту

Толькі цяпер хвост калёны з аркестрам і вялікім бел-чырвона-белым сьцягам падышоў да Палаца спорту і гатэля «Юбілейны», яны ідуць да стэлы і рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Каля гатэля «Юбілейны» павесілі плякат: «Пуцін, ня лезь не ў свае сані!».

Тым часам ля Палаца Незалежнасьці стаяньне каля кардону сілавікоў працягваецца, туды падыходзяць усё новыя людзі.

16:34 6.9.2020

Ужо больш за 70 затрыманых у Менску

6 верасьня падчас Маршу Адзінства ў Менску затрыманыя дзясяткі чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле дадзеных на гэты момант, у Менску ўжо больш за 70 чалавек дастаўленыя ва ўпраўленьні міліцыі. Сярод іх — сябра Каардынацыйнай рады Вольга Паўлава, кіраўніца таварыства «Экадом» Ірына Сухій, журналіст «Радыё Рацыя» Арцём Сізінцаў.

Пра жорсткія затрыманьні расказваюць відавочцы ў Берасьці, Баранавічах, Віцебску, Горадні.

16:36 6.9.2020

У Горадні сутычкі з АМАПам

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG