Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі адказала на зварот 692 журналістаў: ня маем паўнамоцтваў даваць прававую ацэнку дзеяньням МУС


Міністар інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі.
Міністар інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі.

Міністэрства інфармацыі супраць гвалту ў дачыненьні да журналістаў, але прававую ацэнку праваахоўным органам даваць ня можа, гаворыцца ў адказе кіраўніка ведамства Ігара Луцкага на зварот 692 супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Як нагадвае БелаПАН, яшчэ ў жніўні журналісты перадалі ў Мінінфарм зварот, у якім заклікалі кіраўніцтва зрабіць тэрміновыя захады, каб праваахоўныя органы спынілі напады і затрыманьні прадстаўнікоў СМІ.

У адказе, які атрымалі заяўнікі, гаворыцца, што «ведамства падтрымлівае пазыцыю аб недапушчальнасьці ўжываньня гвалту ў дачыненьні да журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі».

Сьцьвярджаецца, што зь Міністэрствам унутраных спраў дасягнутая дамоўленасьць дзеля апэратыўнага вырашэньня пытаньняў, якія ўзьнікаюць пры асьвятленьні журналістамі масавых мерапрыемстваў.
Аднак, па словах Луцкага, міністэрства «ня мае паўнамоцтваў даваць прававую ацэнку дзеяньням прадстаўнікоў праваахоўных органаў».

1 верасьня падчас студэнцкай акцыі былі затрыманыя фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, журналісты Тut.by Надзея Калініна і Аляксей Суднік, супрацоўнікі «Комсомольской правды» Сьвятаслаў Зоркі, Мікіта Недаверкаў і Марыя Эляшэвіч. На іх склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні, яны атрымалі па трое сутак арышту.

Спробы прадстаўнікоў СМІ сустрэцца з кіраўніцтвам МУС, каб абмеркаваць затрыманьні, плёну ня мелі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG