Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі налічыла 30 пратэставых акцыяў цягам 3 верасьня 


Акцыя салідарнасьці з затрыманымі журналістамі
Акцыя салідарнасьці з затрыманымі журналістамі

Паводле маніторынгу Міністэрства ўнутраных справаў, 3 верасьня ў Беларусі прайшлі 30 акцыяў пратэсту, большая палова — у Менску.​

«На тэрыторыі дзевяці паселішчаў краіны прайшлі 30 пратэставых акцыяў, колькасьць удзельнікаў склала каля 850 чалавек. У Менску зборы былі адзначаныя ў 18 месцах, у тым ліку каля будынкаў МУС, СК, УУС Менаблвыканкаму», — паінфармавала афіцыйная прадстаўніца ведамства Вольга Чамаданава.

За парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 26 чалавек. Да разгляду ў судзе справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях сем чалавек зьмешчаныя ў месцы часовага ўтрыманьня.

У МУС таксама адзначылі, што каля 20 масавых мерапрыемстваў у рэгіёнах прайшлі «ў падтрымку міру, бясьпекі і спакою». Як сьцьвярджаюць у міліцыі, у іх ўзялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.

Мірныя акцыі супраць вынікаў выбараў прэзыдэнта не спыняюцца ад 9 жніўня. Агулам ад таго часу затрыманыя прыкладна 8 тысяч чалавек, сотні пацярпелі, чацьвёра, паводле зьвестак ААН, загінулі.

Паступала інфармацыя, асабліва ў першыя дні, пра шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня з затрыманымі і іх катаваньняў у аўтазаках, міліцыі, ізалятарах часовага ўтрыманьня. Аднак ніводная крымінальная справа супраць вінаватых не пачатая, нягледзячы на паўтысячы заяваў і скаргаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG