Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі ўрад адпрэчыў Лукашэнкавы абвінавачаньні ў фальсыфікацыі атручэньня Навальнага


Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Аляксей Навальны, каляж
Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Аляксей Навальны, каляж

Сьцьверджаньне Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што атручэньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага зьяўляецца фальсыфікацыяй, не адпавядае рэчаіснасьці. Пра гэта заявіў у чацьвер расейскаму агенцтву ТАСС прадстаўнік нямецкага ўраду.

«Сьцьверджаньне спадара Лукашэнкі, зразумела, ёсьць няпраўдай», — заявілі ў нямецкім Кабінэце міністраў і адзначылі, што ім «няма чаго дадаць» да заяваў на тэму Навальнага, зробленых напярэдадні канцлеркай Ангелай Мэркель, міністрам замежных справаў Гайка Маасам і міністаркай абароны Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр.

3 верасьня Лукашэнка заявіў, што Варшава і Бэрлін абмяркоўвалі фальсыфікацыю атручэньня Навальнага, каб «адбіць ахвоту [прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру] Пуціну сунуць нос у справы Беларусі». З такой заявай Лукашэнка выступіў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным, спаслаўшыся на нібыта перахопленую размову паміж неназванымі прадстаўнікамі Варшавы і Бэрліну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG