Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевядоўцу Кахно затрымлівала ўзброеная група захопу. Ён і Дудзінскі правялі ноч у ізалятары


Дзяніс Дудзінскі, Дзьмітры Кахно

2 верасьня зьявілася інфармацыя пра затрыманьне вядоўцаў Дзьмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага, якія страцілі эфір на дзяржаўнай тэлевізіі пасьля таго, як выказаліся супраць гвалту сілавікоў над мірнымі людзьмі. Раніцай 3 верасьня жонкі тэлевядоўцаў пацьвердзілі, што Дудзінскі і Кахно за кратамі.

«Мой муж з таварышам правёў ноч „на ператрымцы“ на Акрэсьціна, мы з Надзяй Кахно (жонка Дзьмітрыя Кахно. — Рэд.) ад 9:00 раніцы і ўвесь дзень плянуем чакаць каля суду Цэнтральнага раёну (папярэдняя інфармацыя!) вестак пра пасяджэньне, каб сачыць за навінамі», — напісала ў Instagram жонка Дзяніса Дудзінскага Кацярына Раецкая.

Надзея Кахно апублікавала відэа затрыманьня ейнага мужа. Па яго прыехала ўзброеная група захопу. «Вось як гэта было: з крыкамі „тварам у падлогу“ і далей паводле сцэнару», — напісала яна.

Дзьмітры Кахно і Дзяніс Дудзінскі выказаліся супраць гвалту сілавікоў пасьля таго, як у чэрвені АМАП разагнаў людзей, якія стаялі ў чарзе ў краму Symbal.by. «У краіне адбываюцца жахлівыя рэчы», — напісаў Дзьмітры Кахно. «Гэй, вялізны і страшэнны АМАП, нельга біць дубінкамі людзей, якія прыйшлі набыць вопратку ці кубачак», — напісаў Дзяніс Дудзінскі. Абодва пасьля гэтых выказваньняў страцілі эфір на дзяржаўнай тэлевізіі.

На Першым канале БТ Дудзінскі вёў праграму «Добрай раніцы, Беларусь». Кахно вёў шоў «Удача ў прыдачу» на канале АНТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG