Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і ЗША абмеркавалі «беларускае пытаньне»: «Ніякія зьнешнія сілы не павінны ўплываць на выбар народу»


Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба і першы намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Бігэн на сустрэчы ў Кіеве абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі.

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Міністэрства замежных спраў Украіны, беларускае пытаньне і магчымы ўплыў сытуацыі ў Беларусі на бясьпеку ў рэгіёне сталі асобнай тэмай сустрэчы:

«Бакі адзначылі неад’емнае права беларускага народу самастойна і свабодна вырашаць свой лёс на дэмакратычных выбарах. Суразмоўцы сышліся на думцы, што беларускія ўлады павінны спыніць далейшы гвалт і прадэманстраваць імкненьне да мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі і перамоваў з апазыцыяй. Бакі падкрэсьлілі, што будучыня Беларусі павінна залежаць выключна ад беларускага народу, і ніякія зьнешнія сілы не павінны ўплываць на гэты выбар».

У часе сустрэчы Дзьмітры Кулеба і Стывэн Бігэн абмеркавалі ключавыя пытаньні ўмацаваньня стратэгічнага партнэрства паміж Украінай і ЗША ў галіне бясьпекі і абароны, энэргетыкі, рэформаў, гандлю і інвэстыцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG