Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ў размове з Пампэо выказаў надзею, што воля беларускага народу будзе рэалізаваная ў найбліжэйшы час


Уладзімір Зяленскі

У тэлефоннай размове прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, сярод іншага, абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, паведамляе офіс украінскага прэзыдэнта.

«Галоўнае, каб сытуацыя ў Беларусі стабілізавалася, каб адбылося мірнае ўрэгуляваньне. Украіна ніколі ня ўмешвалася і не плянуе ўмешвацца ў выбары ніводнай дзяржавы», — падкрэсьліў Уладзімір Зяленскі. Ён таксама выказаў надзею, што воля беларускага народу будзе рэалізаваная ў найбліжэйшы час.

22 жніўня ў інтэрвію тэлеканалу Euronews прэзыдэнт Украіны сказаў, што на месцы Аляксандра Лукашэнкі ён правёў бы новыя выбары.

«Давайце ўявім, што я ўпэўнены ў сабе, я ўпэўнены ў выбары народу. Я — упэўнены чалавек. Як можна ўсіх супакоіць? Я б дакладна сказаў — празь месяц новыя выбары. Я іду. Ідзіце, хто хоча. Міжнародныя назіральнікі — я ўсіх бы запрасіў, усіх. І сказаў бы народу Беларусі: калі ласка, выбірайце. І пасьля такога выніку ніхто б ня меў пытаньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG