Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульцы ФК «Маладэчна» выйшлі на матч у футболках з партрэтам Мікіты Крыўцова, які загінуў пасьля пратэстаў. ФОТА


Гульцы ФК «Маладэчна» у футболках з выявамі загінулага Мікіты Крыўцова
Гульцы ФК «Маладэчна» у футболках з выявамі загінулага Мікіты Крыўцова

Футбольны клюб «Маладэчна» выйшаў на матч чарговага туру ў футболках з партрэтам Мікіты Крыўцова — фаната і ўдзельніка акцыяў пратэсту, паведамляе Kraj.by.

Памяць аматара футболу гульцы ўшанавалі хвілінай маўчаньня. На трыбунах заўзятараў не было — Беларуская фэдэрацыя футболу забараніла доступ на стадыёны ва ўсіх лігах, хоць дазваляла заўзятарам зьбірацца ў разгар пандэміі.

Мікіта Крыўцоў зьнік 12 жніўня і праз 10 дзён быў знойдзены нібыта павешаным у лесе. Сваякі ў афіцыйную вэрсію сьледзтва (самагубства) ня вераць і перакананыя, што Мікіту забілі — або пры затрыманьні, або пасьля.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG