Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты і вайскоўцы ля стэлы сталі вочы ў вочы, паміж імі 30 мэтраў


Вайскоўцы ля Стэлы, 23 жніўня 2020 году

У Менску група дэманстрантаў падышла да агароджы каля стэлы, якую ахоўваюць вайскоўцы і АМАП. Інцыдэнтаў не заўважана, перадае карэспандэнт Свабоды.

У раёне стэлы пратэстоўцы выйшлі на праезную частку вуліцы і сталі ланцугом. Іх тут некалькі тысяч. Адлегласьць да вайскоўцаў складае каля 30 мэтраў. Далей людзі не ідуць, вайскоўцы таксама стаяць у сваіх шэрагах, — перадае карэспандэнт Свабоды.

Вайскоўцы ля Стэлы. Менск, 23 жніўня 2020 году.
Вайскоўцы ля Стэлы. Менск, 23 жніўня 2020 году.

Сябры Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава і Вольга Кавалькова папрасілі пратэстоўцаў адысьці ад агароджаў і не рабіць правакацыяў. Дэманстранты прыслухаліся.

Дэманстранты каля Стэлы, Менск 23 жніўня 2020 году.
Дэманстранты каля Стэлы, Менск 23 жніўня 2020 году.

Кавалькова таксама звярнулася да сілавікоў і папрасіла не ўжываць сілу. Яна падзякавала за тое, што ахоўваюць людзей, — паведамляе Тut.by.

Вайскоўцы цалкам ачапілі музэй Вялікай Айчыннай вайны на праспэкце Пераможцаў. На пэрымэтры на скрыжаваньні праспэктаў Пераможцаў і Машэрава пастаўленыя мэталічныя загароды, за агароджамі ў ланцугу некалькі сотняў вайскоўцаў. Яны ў бронекамізэльках, касках, у кожнага аўтамат Калашнікава. У парку побач з музэем прыпаркавана некалькі дзясяткаў вайсковых грузавікоў.

Тым часам музыка Піт Паўлаў залез на падпорку слупа на вуліцы Леніна і сьпявае пад гітару гіт «Тры чарапахі». Людзі падпяваюць, — перадае карэспандэнт Свабоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG