Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі «Маршу новай Беларусі» рушылі на праспэкт Пераможцаў. Там ля стэлы стаяць вайскоўцы


«Марш новай Беларусі» 23 жніўня

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, людзі праезнай часткай праспэкту Незалежнасьці праз Кастрычніцкую плошчу часткова пайшлі ў бок плошчы Перамогі і вяртаюцца назад. Але большая частка натоўпу пайшла ў раён праспэкту Пераможцаў.

Там каля стэлы «Менск — горад-герой» стаяць вайскоўцы, вакол яе калючы дрот. ​

Тысячы чалавек, праходзячы паўз будынак МУС, выгукалі: «Караева ў турму!», маючы на ўвазе міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева.

Іншыя таксама скандавалі ля будынку КДБ: «Не забудзем — не даруем», «Трыбунал!», «Свабоду!», «Выпускай!».

Узмоцненыя сілы АМАПу атачылі прэзыдэнцкую адміністрацыю на вуліцы Карла Маркса.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG