Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ні страйк, ні праца. Што адбываецца на «Беларуськаліі» 


Збор работнікаў «Беларуськалію» ў Салігорску, 17 жніўня 2020

«Беларуськалій» працуе, але на прадпрыемстве незразумелая сытуацыя, заявіў БелаПАН старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў Юры Захараў.

Паводле яго, з аднаго боку, дзейнічае страйкам, зь іншага, людзі ходзяць на працу. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што прафсаюз не вядзе страйк.

«Мы падтрымалі патрабаваньні работнікаў і іх спадзяваньні. Спрыялі ў пляне юрыдычнай дапамогі. Усім кіруе страйкавы камітэт, яны прымаюць рашэньні. Яны раніцай правялі мітынг, плянуюць і ўвечары. У нас была свая нарада, мы займаліся прафсаюзнымі справамі», — адзначыў Захараў.

19 жніўня на мітынгу ў Салігорску страйкам «Беларуськалію» заявіў пра гатоўнасьць распачаць галадоўку, калі на страйкоўцаў будзе аказвацца ціск: пагрозы, звальненьні, сілавое ўзьдзеяньне.

Прадстаўнікі страйкаму сказалі, што ў сувязі з падзеямі, якія адбыліся падчас выбарчай кампаніі, саміх выбараў і ў наступныя дні, работнікі «Беларуськалію» знаходзяцца ў такім псыхалягічным стане, які не дазваляе якасна і бясьпечна выконваць працоўныя абавязкі.

Страйкам нагадвае: згодна з Канстытуцыяй працоўныя маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, у тым ліку праз рэалізацыю права на страйк.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG