Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абмеркаваў сытуацыю ў Беларусі з Саветам бясьпекі Расеі


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 жніўня правёў нараду з Саветам бясьпекі гэтай дзяржавы, абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, паведамляе афіцыйны сайт Крамля.

Пуцін «грунтоўна праінфармаваў удзельнікаў нарады аб сэрыі тэлефонных міжнародных кантактаў, якія адбыліся на гэтым тыдні. Акцэнтаваная непрымальнасьць якога заўгодна ўмяшаньня звонку ў справы рэспублікі і безальтэрнатыўнасьць урэгуляваньня ўсіх унутрыбеларускіх праблемаў кіраўніцтвам гэтай краіны ў дыялёгу зь яе грамадзянамі».

Ці лічыцца недапушчальным умяшаньнем запрашэньне на БТ тэлевізійнікаў з Расеі, не ўдакладняецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG