Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Дылеўскага дапыталі ў якасьці сьведкі


Сяргей Дылеўскі

Са Сьледчага камітэту пасьля допыту выйшаў Сяргей Дылеўскі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а таксама кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу.

Ён паведаміў карэспандэнту Свабоды, што яго дапыталі ў якасьці сьведкі ў Сьледчым камітэце.

«Мяне выклікалі наконт дзейнасьці Каардынацыйнай рады ў межах узбуджанай справы (частка 3 артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу). Больш я нічога сказаць не магу, бо ў мяне падпіска аб неразгалошваньні», — сказаў Свабодзе Сяргей Дылеўскі.

«На маю думку, няма складу злачынства. Няма чаго абмяркоўваць, — падкрэсьліў Дылеўскі. — Дадзена каманда зьверху разабрацца зь нязгоднымі».

Дапытвалі Сяргея Дылеўскага тры з паловай гадзіны.

«Я толькі выйшаў, і дайце мне патэлефанаваць маці, што ў мяне ўсё добра», — сказаў Сяргей.

Раней са Сьледчага камітэту выйшаў яшчэ адзін прадстаўнік Каардынацыйнай рады юрыст Максім Знак. Ён адмовіўся ад падрабязных камэнтароў і падзякаваў за падтрымку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG