Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Першая хваля была як рэпэтыцыя». Кіраўнік страйкаму МТЗ лічыць, што будзе другая хваля забастовак


Сяргей Дылеўскі
Сяргей Дылеўскі

Сяргей Дылеўскі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а таксама кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу, расказаў, што будзе з нацыянальнай забастоўкай у Беларусі, журналісту «Настоящего Времени».

— Чаму ідэя маштабнай нацыянальнай забастоўкі неяк адышла на другі плян? Не падтрымалі яе масава?

— Яна не сышла на другі плян. Яна разьбілася аб нашае заканадаўства. 26 гадоў уціску, 26 гадоў заўсёднага страху прышчапіла беларускаму народу такую рысу, як боязь усяго, боязь усяго новага. Вырасла цэлае пакаленьне людзей, пры якіх забастоўкі не было як такой, і яны яе баяцца. А тыя, хто старэйшыя, памятаюць забастоўкі 90-х гадоў, дэфіцыт прадуктаў, дэфіцыт грошай, калі няма чым накарміць сям’ю. Людзі і гэтага баяцца таксама.

Нягледзячы на тое, што вялізная колькасьць фондаў цяпер у Беларусі — беларуская супольнасьць ужо сабрала больш за мільён эўраў на дапамогу страйкоўцам — нягледзячы на гэта, людзі баяцца выходзіць адкрыта.

Думкай большасьці, каб не згасаў гэты рух, было вырашана дзейнічаць у рамках закону, у рамках заканадаўства. Мы цяпер афармляем юрыдычны бок, рыхтуем пакет дакумэнтаў, каб забастоўка была абсалютна легальнай з гледжаньня сучаснага закону. І як толькі мы гэта аформім, я думаю, пойдзе другая хваля забастовак. Першая хваля была больш яе рэпэтыцыя, а другая хваля ўжо [будзе сапраўдная].

У дачыненьні да толькі што створанай Каардынацыйнай рады Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу паводле артыкулу аб захопе ўлады. Сяргея Дылеўскага выклікалі на гутарку 21 жніўня аб 11 гадзіне ў Сьледчы камітэт.

— Пакуль у якасьці сьведкі. Мне позва не прыйшла — мне патэлефанаваў сьледчы з Цэнтральнага сьледчага камітэту і запрасіў на размову, нават не на допыт.

— Вы дапускаеце, што вы адтуль можаце ня выйсьці, што гутарка ператворыцца ў ваша затрыманьне?

— Ёсьць нейкая такая магчымасьць, я дапускаю такое завяршэньне гэтай гутаркі, але ў той жа час немагчыма чалавека запрасіць на размову, а потым арыштаваць бяз складу злачынства. У Беларусі магчыма ўсё, але я меў на ўвазе з пункту гледжаньня закону, а не як яно ёсьць у рэчаіснасьці. Я разумею, што ў нас у краіне гэта розныя рэчы, але я адказваў менавіта з пункту гледжаньня закону.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG