Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Злачынны загад, не злачынны... Мы людзі вайсковыя», — «Наша Ніва» працытавала выступ міністра абароны перад афіцэрамі


Міністар Віктар Хрэнін на рэпэтыцыі параду 8 траўня 2020
Міністар Віктар Хрэнін на рэпэтыцыі параду 8 траўня 2020

Выданьне піша, што атрымала запіс закрытай сустрэчы міністра абароны Віктара Хрэніна з кіраўнікамі структурных падразьдзяленьняў Мінабароны, Генштабу і Ўзброеных сіл, якая адбылася 19 жніўня ў Цэнтральным доме афіцэраў у Менску.

«Тыя паліттэхнолягі, што пішуць тэксты Ціханоўскай, ставяць пытаньне: армія, вы з народам ці будзеце вы страляць супраць народу? Нас заклікаюць, у тым ліку і Ціханоўская, якая кажа: не выконвайце злачынных загадаў. Гэтая жанчына нас заклікае да здрады, парушэньня закону — не выконваць загады. Злачынны ён, не злачынны... — мы людзі вайсковыя. Дзяржаўная сыстэма не разваленая, працуе, прэзыдэнт выбраны».

Натальля Гаўрусік, прадстаўніца прэсавай службы Міністэрства абароны, на запыт Радыё Свабода паведаміла, што ёй не вядома пра такі выступ міністра. Паводле яе, інфармацыю на гэты конт можна будзе атрымаць 21 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG