Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Апублікаваць вынікі галасаваньня на кожным участку». БСДП зьвярнулася да старшыні Менгарвыканкаму 


Выбарчы плякат на ўчастку для галасаваньня
Выбарчы плякат на ўчастку для галасаваньня

Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) накіравалі ліст старшыні Менскага гарвыканкаму Анатолю Сіваку. Яны папракаюць яго за спробы «адмаўчацца» ў зьвязку з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў і наступнымі пратэстамі.

«Непакоіць сытуацыя, якая складваецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. І першым штуршком для пратэставых настрояў стала закрытасьць пры правядзеньні выбарчай кампаніі», — адзначаюць падпісанты, пералічваючы асноўныя парушэньні.

  • У выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў ўключылі мінімальную колькасьць грамадзян, якія не зьяўляюцца залежнымі ад выканаўчай улады і сваіх працадаўцаў
  • Незалежныя назіральнікі былі абмежаваныя ў сваіх правах пастановай ЦВК № 115, большасьць не дапусьцілі да назіраньня за працэсам галасаваньня і падліку галасоў.
  • На бальшыні ўчасткаў у парушэньне арт. 55 Выбарчага кодэксу не былі вывешаныя копіі пратаколаў з вынікамі галасаваньня для ўсеагульнага азнаямленьня.

«У вашых паўнамоцтвах аднавіць справядлівасьць у даручаным вам горадзе, — пішуць сябры БСДП. — Паўнамоцтвы ўсіх камісіяў для выбараў прэзыдэнта завяршыліся. Але ў адпаведнасьці з артыкулам 55 Выбарчага кодэксу пратаколы з вынікамі падліку галасоў кожнай участковай камісіяй былі дастаўленыя ў органы, якія ўтварылі гэтыя камісіі. Інфармацыя не зьяўляецца закрытай, бо выбары адбываюцца адкрыта і галосна ў адпаведнасьці з арт. 65 Канстытуцыі Беларусі».

На падставе вышэйпазначанага дзеля захаваньня міру і аднаўленьня справядлівасьці сябры БСДП просяць выдаць распараджэньне аб публікацыі вынікаў галасаваньня на кожным участку на сайтах раённых адміністрацыяў і ў сталічнай прэсе.

Пры неабходнасьці дадатковага фінансаваньня для апублікаваньня вынікаў выбараў Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) гатовая спрыяць мэтаваму прыцягненьню сродкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG