Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Большую частку галасоў за Ціханоўскую скралі», — прамежкавыя вынікі на плятформе «Голас» 


Чарга на галасаваньне 9 жніўня
Чарга на галасаваньне 9 жніўня

Паралельна з ЦВК на прэзыдэнцкіх выбарах працавала онлайн-плятформа «Голас» — альтэрнатыўная пляцоўка, якая лічыла галасы беларусаў.

Разам з ініцыятывай «Честные люди» яна апублікавала прамежкавыя вынікі. Зь іх можна зрабіць выснову, што Аляксандар Лукашэнка ня мог набраць 80%, як палічыла ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай.

Да дня выбараў 9 жніўня на «Голасе» зарэгістраваліся 1 065 510 выбарнікаў — яны ўсе рэальныя і сваё існаваньне пацьвердзілі нумарам тэлефонаў.

Вось як разьмеркаваліся іхныя галасы непасрэдна на плятформе:

• Сьвятлана Ціханоўская — 1 016 975 (95,44%)

• Аляксандар Лукашэнка — 10 672 (1%)

• Ганна Канапацкая — 2 715 (0,25%);

• Андрэй Дзьмітрыеў — 7 045 (0,66%);

• Сяргей Чэрачань — 3 774 (0,35%);

• Супраць усіх — 19 399 (1,82%);

• Не пайду на выбары — 3 135 (0,29%);

• Лепш сапсую бюлетэнь — 1 795 (0,17%).

«Честным людям» удалося атрымаць і апрацаваць 1248 выніковых пратаколаў з 5767 выбарчых участкаў і супаставіць з дадзенымі «Голасу». Кампанія зрабіла высновы:

• Бóльшая частка галасоў за Ціханоўскую скрадзеная

• Лукашэнка тэхнічна ня мог набраць 80,08% галасоў, агучаных ЦВК

• Прынамсі на 437 з 1248 выбарчых участкаў фальсыфікацыі даказаныя фатаздымкамі бюлетэняў. Выяўленьне фальшаваньня працягваецца.

На сайце плятформы можна атрымаць падрабязную інфармацыю, як вяліся разьлікі, якія сьведчаць пра фальсыфікацыі. Таксама ёсьць пералік участкаў, дзе людзі галасавалі, з магчымасьцю супастаўляць вынікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG