Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада спрабавала званіць у Адміністрацыю прэзыдэнта, але беспасьпяхова


У Менску адбылося першае пасяджэньне Каардынацыйнай Рады. Абралі прэзыдыюм і прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем спыніць гвалт, вызваліць палітвязьняў і прызнаць выбары несапраўднымі.

Член Каардынацыйнай рады, дыплямат Павал Латушка расказаў, што яны тэлефанавалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, каб паведаміць пра свае мэты і задачы, але адказу не пачулі.

Паводле Рады, перамовы аб транзыце ўлады павінны праходзіць паміж грамадзтвам і ўладамі Беларусі, без умяшаньня трэціх сілаў.

«Каардынацыйная рада лічыць, што адзіным спосабам пераадоленьня палітычнага крызісу зьяўляецца неадкладны пачатак перамоваў і выпрацоўка мэханізмаў для аднаўленьня законнасьці і правядзеньня новых выбараў. Ухіленьне ад перамоваў ускладае на дзейную ўладу адказнасьць за паглыбленьне палітычнага і эканамічнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь», – зачытала фрагмэнт рэзалюцыі член прэзыдыюму Рады Вольга Кавалькова.

Члены Каардынацыйнай рады падкрэсьлілі, што ніякай праграмы, пра якую пішуць афіцыйныя СМІ, у іх няма, яны ня ставяць за мэту зьмену канстытуцыйнага ладу і чакаюць, што афіцыйны Менск пагодзіцца на дыялёг дзеля вырашэньня палітычнага крызісу ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG